
У ходзе выставы PAX East Respawn Entertainment анансавала першы дадатак для свайго мультыплэернага баевіка Titanfall.
«Тытанічныя DLC» пад назвай Expedition разнастаіць гульню трыма новымі картамі - Runoff, Swamplands і Wargames. Выйдзе яно ўжо ў наступным месяцы і будзе прадавацца па цане 10 даляраў. Адон ўваходзіць у Season Pass коштам 25 баксаў (або 1199 рублёў), таму, калі ў вас ёсць сезонны абанемент, нічога даплочваць не прыйдзецца.
Нагадаем, што ў сярэдзіне сакавіка Titanfall стартавала на PC і Xbox One. На мінулым тыдні да прылаўкаў крам дабралася версія для Xbox 360. Трэба сказаць, што яна не ўдарыла ў бруд тварам і заслужана заняла месца ў адным шэрагу з прыяцелькамі для больш магутных платформаў.